Міністэрства фінансаў змяніла скупачныя кошты на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія набываюцца ў фізічных асоб. Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Мінфіна № 4 ад 22 студзеня. Яна ўступае ў сілу пасля апублікавання. Найбольш моцна выраслі цэны на плаціну і срэбра. Золата падаражэла ў меншай ступені.
У прыватнасці, скупачныя кошты на драгметалы ў вырабах і ломе па пробах за грам складуць:
Золата:
- 375 проба — 147,5 рубля (+10,93 рубля);
- 500 проба — 196,66 рубля (+14,57 рубля);
- 585 проба — 230,09 рубля (+17,04 рубля);
- 750 проба — 294,99 рубля (+21,85 рубля);
- 900 проба — 353,99 рубля (+26,23 рубля);
- 916 проба — 360,28 рубля (+26,72 рубля);
- 950 проба — 373,65 рубля (+27,68 рубля);
- 958 проба — 376,8 рубля (+27,92 рубля).
Плаціна:
950 проба — 191,33 рубля (+52,83 рубля).
Срэбра:
- 750 проба — 5,43 рубля (+2,02 рубля);
- 800 проба — 5,79 рубля (+2,16 рубля);
- 875 проба — 6,34 рубля (+2,37 рубля);
- 916 проба — 6,63 рубля (+2,47 рубля);
- 925 проба — 6,7 рубля (+2,5 рубля);
- 960 проба — 6,95 рубля (+2,59 рубля).
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!