Изображение: пресс-служба правительства
Саўмін Беларусі будзе ўсталёўваць асаблівасці стымулявання экспарту па ўзгадненні з Нацбанкам. Гэта вынікае з указа №88 ад 16 сакавіка “Аб садзейнічанні развіццю экспарту”, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіў у сілу з дня падпісання.
Указам уносяцца змены ў указ №94 ад 14.02.2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі». Яны прадугледжваюць, што Саўмін будзе прымаць рашэнні «аб устанаўленні асаблівасцей стымулявання экспарту ў межах Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 па ўзгадненні з Нацыянальным банкам». Раней дадзенае паўнамоцтва дазваляла ўраду прымаць рашэнне аб змяненні ўмоў фінансавання, устаноўленых указам №534.
Гэта адзіны адкрыты падпункт апублікаванага сёння ўказа. Яшчэ два падпункты схаваны пад грыфам “для службовага карыстання”.