Іран заявіў пра падзенне снарада на тэрыторыю АЭС «Бушэр»

Арганізацыя па атамнай энергіі Ірана заявіла, што ўвечары 17 сакавіка на тэрыторыю Бушэрскай АЭС упаў снарад.

Арганізацыя сцвярджае, што гэта адбылося «ў выніку варожых атак».

«Аднак, на шчасце, ніякіх чалавечых ахвяр, матэрыяльнага ўрону або тэхнічных пашкоджанняў не зафіксавана»,гаворыцца ў паведамленні арганізацыі ў сацсетцы X.

Іран назваў тое, што адбылося, парушэннем міжнароднага права і пагрозай бяспецы рэгіёна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!