Буйны лясны пажар ліквідуюць у Касцюковіцкім раёне

У нядзелю ў Касцюковіцкім раёне разгарэўся буйны лясны пажар. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

«Ачаг быў зафіксаваны яшчэ ў нядзелю. Сёння работнікі дзяржаўнай лясной аховы і лесаводы працягваюць ліквідацыю ўзгарання», — расказалі ў міністэрстве.

Да работ таксама былі прыцягнуты супрацоўнікі Краснапольскага, Клімавіцкага і Чэрыкаўскага лясгасаў. Усяго да тушэння пажару прыцягнута больш за 70 чалавек і спецыяльная тэхніка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!