Склад Wildberries атакаваны пад Уладзімірам

УСУ працягваюць наносіць удары па лагістычных цэнтрах маркетплэйса Wildberries. На гэты раз беспілотнік трапіў па складзе, размешчаным пад Уладзімірам. За апошнія тыдні пад атакі трапілі да 18 лагістычных аб’ектаў кампаніі.

Сёння раніцай расійскае Мінабароны адрапартавала пра перахоп 131 украінскага беспілотніка над тэрыторыяй Белгародскай, Бранскай, Варонежскай, Калужскай, Курскай, Ліпецкай, Арлоўскай, Смаленскай, Тульскай абласцей і Краснадарскага краю.

У Белгарадзе пасля атакі дрона загарэўся корпус тэхналагічнага ўніверсітэта.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!