Саўладальнік ігральнага клуба ў Полацку пазычаў грошы пад заклад сувенірнага золата
Рэдакцыя Reform.news · 13 жніўня 2026, 10:57
https://reform.news/be/sa-ladalnik-igralnaga-kluba-polacku-pazycha-groshy-pad-zaklad-suvenirnaga-zolata/ГУБАЗіК затрымаў саўладальніка ігральнай установы ў Полацку, які пазычыў 250 тысяч рублёў пад заклад сувенірнага золата, паведамляе МУС.
Устаноўлена, што 52-гадовы палачанін некалькі разоў браў у доўг грошы, не маючы магчымасці іх вярнуць. У заклад ён пакідаў сувенірныя залатыя зліткі, якія выдаваў за сапраўдныя. Такім чынам ён пазычыў у пацярпелага 250 тысяч рублёў.
Распачата крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Затрыманаму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
