Reform.news

«Рускі дом у Гомелі» абвінаваціў мясцовых чыноўнікаў у «неканструктыўнасці»

Рэдакцыя Reform.news · 4 лютага 2026, 15:13

https://reform.news/be/ruski-dom-u-gomeli-abvinavaci-mjascovyh-chyno-nika-u-nekanstrukty-nasci/

Кіраўнік так званага «Рускага дома ў Гомелі» Аляксандр Маржухін увайшоў у канфлікт з мясцовымі чыноўнікамі. Заява ад імя прадстаўніцтва “Россотрудничества” апублікаваная на афіцыйным сайце 2 лютага.

«У апошні час мы, на жаль, усё часцей сутыкаемся з не заўсёды зразумелым і канструктыўным стаўленнем да нашай дзейнасці з боку некаторых арганізацый і ўстаноў», — гаворыцца ў заяве.

Прычына незадаволенасці агучаная не была, але ў тэксце прысутнічае завуаляваная пагроза ў адрас гомельскіх уладаў.

«Рускі дом у Гомелі з’яўляецца афіцыйным прадстаўніцтвам “Россотрудничества”. Наша дзейнасць — гэта доўгатэрміновая і сістэмная праца, накіраваная на ўмацаванне гуманітарных, сацыяльных і культурных сувязяў паміж Расіяй і Рэспублікай Беларусь. Мы працуем легітымна, у прававым полі і ў духу братэрства нашых народаў у межах Саюзнай дзяржавы», — адзначаюць аўтары заявы.

***

Рускі дом у Гомелі — прадстаўніцтва Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (“Россотрудничество”) у Рэспубліцы Беларусь — адчынены 21 лістапада 2016 г.

Скрыншот заявы.
Рэклама

Пакінуць адказ