У Беларусі падрыхтаваныя першыя следчыя з веданнем IT
Рэдакцыя Reform.news · 26 лістапада 2026, 13:54
https://reform.news/be/u-belarusi-padryhtavanyja-pershyja-sledchyja-z-vedannem-it/У Беларусі адбыўся першы выпуск следчых з веданнем інфармацыйных тэхналогій. Такую спецыяльнасць работнікі СК атрымалі пасля праходжання перападрыхтоўкі.
«Я шчыра разлічваю, што атрыманыя веды дапамогуць Следчаму камітэту і сістэме нацыянальнай бяспекі ў цэлым стабілізаваць сітуацыю, а шмат у чым і нівеляваць наступствы здзяйснення злачынстваў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій», — адзначыў старшыня СК Канстанцін Бычак.
Як патлумачылі ў СК, на працягу года афіцэры вывучалі сістэмны аналіз камп’ютарнай інфармацыі, працу з праграмна-апаратнымі комплексамі, аналіз крыптаактываў і інструменты OSINT.







