Беларусам у 2027 годзе прапануюць туры ў Ізмір, Бодрум і Анталью
Рэдакцыя Reform.news · 26 лістапада 2026, 12:54
https://reform.news/be/belarusam-u-2027-godze-prapanujuc-tury-izmir-bodrum-i-antalju/Беларускія турысты ў 2027 годзе змогуць скарыстацца чартарамі “Белавія” на тры турэцкія курорты, паведамляе РСТА.
Чартары ў Ізмір будуць лётаць з 24 мая да 7 кастрычніка. На напрамку будуць працаваць тураператары «АэраБелСэрвіс», Coral Travel, ANEX Tour, «ІНТЭРСІЦІ», «Ростынг».
Рэйсы ў Бодрум будуць арганізаваныя з 20 мая па 11 кастрычніка. На іх будуць працаваць тураператары «АэраБелСэрвіс», Coral Travel, ANEX Tour, «ІНТЭРСІЦІ», «Ростынг», «Фан энд Сан», «Компас», «Тэз Тур».
У Анталью можна будзе трапіць з Мінска і рэгіёнаў. Са сталіцы рэйсы будуць выконвацца з 16 красавіка па 20 лістапада. На іх будуць працаваць «АэраБелСэрвіс», Coral Travel, ANEX Tour, «ІНТЭРСІЦІ», «Ростынг», «Тайм Ваяж», «Ваяжтур», «Аэратрэвел».
Рэйсы з абласных аэрапортаў плануюцца:
- з Гомеля — з 9 мая,
- з Магілёва — з 16 мая,
- з Брэста — з 10 мая.
