Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі 15 чалавек
Рэдакцыя Reform.news · 26 лістапада 2026, 12:13
https://reform.news/be/pravaabaroncy-pryznali-bylymi-palitvjaznjami-15-chalavek/Беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі заяву аб наданні статусу былых палітвязняў 15 асобам.
“Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўленыя волі: заключаныя пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі прычыненай шкоды: Валянцін Глінскі, Таццяна Граковіч, Аляксандр Грыцан, Глеб Іваноў, Андрэй Карповіч, Фёдар Мазько, Іван Малафееў, Дзяніс Макаранка, Лізавета Макрыдзіна, Кацярына Насевіч, Дзяніс Пятушкоў, Кацярына Пятушок, Людміла Сянчыла, Іван Фількевіч, Раман Якіменак“, — гаворыцца ў заяве.
Праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага перагляду законнасці ўтрымання іх пад вартай і ў зняволенні, скасавання вынесеных прысудаў і поўнай рэабілітацыі.