Reform.news

Рух цягнікоў на ўчастку Мінск – Орша зменіцца з-за рамонту

Рэдакцыя Reform.news · 25 верасня 2026, 20:29

https://reform.news/be/ruh-cjagniko-na-chastku-minsk-orsha-zmenicca-z-za-ramontu/

З 28 верасня цягнікі на ўчастку Мінск – Орша будуць рухацца паводле змененага раскладу або маршруту з-за рамонтных работ, паведамляе БЧ.

У асобныя даты будуць адмененыя цягнікі № 717/718 Масква – Мінск – Масква, №862/861 Мінск – Орша – Мінск.

Зменіцца расклад шэрагу цягнікоў міжнародных ліній, у тым ліку № 1 Масква – Мінск, № 3/7 Масква – Брэст, № 27 Масква – Брэст, № 51 Санкт-Пецярбург – Брэст.

Некаторыя цягнікі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа будуць адмененыя, у некаторых зменяцца маршрут і расклад.

Змены ў руху працягнуцца да ўвядзення новага графіка руху цягнікоў 2026/2027 года.

Рэклама

Пакінуць адказ