День солидарности c политзаключенными Беларуси в Варшаве 21 мая 2023 года. Фото: Reform.by
Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” выказала занепакоенасць лёсам палітвязня журналіста Дзмітрыя Наважылава.
“Пасля вызвалення 5 журналістаў у Беларусі RSF застаецца крайне занепакоенай лёсам Дзмітрыя Наважылава, які ўключаны ў спіс памілаваных, але пра якога пенітэнцыярныя ўлады адмаўляюцца паведамляць якую-небудзь інфармацыю. Мы заклікаем да яго неадкладнага вызвалення”, – гаворыцца ў паведамленні.
Імя Дзмітрыя Наважылава фігуравала ў спісах палітвязняў, якія былі памілаваны па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка. Аднак 31 сакавіка Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што сувязі з Наважылавым няма, верагодна, ён не выйшаў на волю.