BELPOL раскрыў новую схему абыходу санкцый «Планарам»

Ініцыятыва былых сілавікоў BELPOL апублікавала дакументы, якія паказваюць на новую схему абыходу санкцый пры пастаўках абсталявання для мінскага ААТ «Планар».

У яе ўключана ТАА «Стройгеодор». Афіцыйна кампанія спецыялізуецца на продажы дарожных і дахавых матэрыялаў, геарашотак, геатэкстылю і бентанітавых палотнаў. Аднак раней кампанія была заўважаная ў пастаўках абсталявання для ГТФ «Нёман».

Цяпер жа BELPOL атрымаў дакументы аб пастаўках праз гродзенскае ТАА манахромнай камеры машыннага зроку XIMEA xiQ MQ013MG-ON-S7 і прэцызійных рэдуктараў французскай кампаніі Girard Transmissions.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!