“Рэпарцёры без межаў” занепакоены лёсам Дзмітрыя Наважылава
Рэдакцыя Reform.news · 2 красавіка 2026, 12:12
https://reform.news/be/rjeparcjory-bez-mezha-zanepakoeny-ljosam-dzmitryja-navazhylava/Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” выказала занепакоенасць лёсам палітвязня журналіста Дзмітрыя Наважылава.
“Пасля вызвалення 5 журналістаў у Беларусі RSF застаецца крайне занепакоенай лёсам Дзмітрыя Наважылава, які ўключаны ў спіс памілаваных, але пра якога пенітэнцыярныя ўлады адмаўляюцца паведамляць якую-небудзь інфармацыю. Мы заклікаем да яго неадкладнага вызвалення”, – гаворыцца ў паведамленні.
Імя Дзмітрыя Наважылава фігуравала ў спісах палітвязняў, якія былі памілаваны па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка. Аднак 31 сакавіка Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што сувязі з Наважылавым няма, верагодна, ён не выйшаў на волю.
