Рэнтабельных запасаў нафты ў Расіі хопіць на 32 гады

Рэнтабельных запасаў нафты ў Расіі хопіць на 32 гады. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэзентацыю віцэ-прэм’ера Аляксандра Новака.

Як вынікае з прэзентацыі, рэнтабельныя запасы нафты ў РФ ацэньваюцца ў 15 млрд т. Іх павінна хапіць на 32 гады.

Геалагічных здабывальных запасаў нафты налічваецца ўжо каля 31 млрд т. Іх можа хапіць на 62 гады.

Трэба адзначыць, што разведка новых запасаў пастаянна вядзецца. Ацэнка ж часавага перыяду, на які іх можа хапіць, залежыць таксама ад тэмпаў здабычы запасаў.

Для параўнання: у 2024 годзе Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што прамысловыя запасы нафты ў Беларусі складаюць каля 45 млн т. У мінулым годзе ў краіне было здабыта 2 млн т нафты.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!