Польскія памежнікі затрымалі літоўцаў, якія прыехалі па метэазонд з цыгарэтамі з Беларусі

Польскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Літвы. Яны прыехалі забіраць кантрабандныя цыгарэты, перапраўленыя з Беларусі з дапамогай метэазонда.

Літоўцаў затрымалі на месцы злачынства ў гміне Сураж. Яны прыехалі забраць 350 пачак цыгарэт.

За апошнія дні памежнікі Падляскага ваяводства перахапілі ў агульнай складанасці 1,76 тыс. пачак цыгарэт на суму 420 тыс. злотых. Усе яны былі перакінутыя ў Польшчу з дапамогай метэазондаў.

З пачатку гэтага года ўжо затрыманыя 24 чалавекі, датычныя да паветранай кантрабанды.

Фота: Straż Granicznа
Фота: Straż Granicznа
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!