Самолёт авиакомпании "Белавиа". Фото: belavia.by
“Белавія” адмяніла заўтрашні рэйс у Тэль-Авіў. Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце авіякампаніі.
1 сакавіка самалёт у Тэль-Авіў павінен быў вылецець у 7:10, а зваротны — у Мінск — быў запланаваны на 20:40.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты пачалі маштабную ваенную аперацыю супраць Ірана, каб ліквідаваць пагрозы з боку іранскага ўрада. У аперацыі ўдзельнічае таксама Армія абароны Ізраіля.