Расійскі амбудсмен падзякавала Беларусі за дапамогу ў абмене палоннымі
Рэдакцыя Reform.news · 12 мая 2026, 17:13
https://reform.news/be/rasijski-ambudsmen-padzjakavala-belarusi-za-dapamogu-abmene-palonnymi/Таццяна Маскалькова, расійскі амбудсмен па правах чалавека, падзякавала Беларусі за «канкрэтныя дзеянні» пры абмене ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. Пра гэта яна заявіла на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным 12 траўня, паведамляе прэс-служба Крамля.
«Але асаблівыя словы падзякі хацелася б сказаць нашым братам-беларусам. Гэтыя мерапрыемствы праходзяць сёння на ўкраінска-беларускай мяжы, але не проста прадастаўлена месца, створана атмасфера, умовы, а часам і канкрэтныя дзеянні, якія дапамагаюць нам», — заявіла Маскалькова.
Нагадаем, абмены палоннымі паміж Украінай і Расіяй звычайна праходзяць у пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы.
