Расійскае «Бюро 1440» правяло другі запуск спадарожнікаў

Расійская кампанія «Бюро 1440» правяла другі пакетны запуск спадарожнікаў. Паведамляецца, што яны аддзяліліся ад ракеты-носьбіта і выйшлі на сувязь з Цэнтрам кіравання палётамі.

«Пасля завяршэння праверак і ўводу ў эксплуатацыю падсістэм спадарожнікі пачнуць пераход на мэтавую арбіту для аказання сэрвісу сувязі», — паведамілі ў кампаніі.

«Бюро 1440» разгортвае сістэму спадарожнікавага інтэрнэту па аналогіі са Starlink. У сакавіку гэтага года на арбіту былі выведзеныя першыя 16 спадарожнікаў. Да 2027 года спадарожнікавую групоўку плануецца павялічыць да 292 адзінак.

Беларускі спадарожнікавы аператар «Белінтэрсат» ужо падпісаў пагадненне з «Бюро 1440» і будзе займацца арганізацыяй доступу да сэрвісу на тэрыторыі Беларусі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!