Да інфармацыйнай сістэмы «Электронная школа» з 1 верасня падключаць 300 навучальных устаноў

Больш за 300 беларускіх школ з 1 верасня пачнуць працаваць у інфармацыйнай сістэме «Электронная школа». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі. Сістэма створана для спрашчэння ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і пераходу ад папяровага дакументаабароту да «лічбы».

«У пілотных школах будуць укаранёныя электронныя журнал і дзённік. Вучні, бацькі і педагогі асвояць новыя інструменты сістэмы. Паэтапны пераход на „лічбу“ ў астатніх установах краіны запланаваны на 2026/2027 навучальны год», — гаворыцца ў паведамленні.

У міністэрстве ўдакладнілі, што калі школа ўжо выкарыстоўвае іншыя электронныя платформы, у новым навучальным годзе нічога не зменіцца — яны працягнуць працаваць у штатным рэжыме.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!