Расія забараніла ўвоз лісця крапівы з Беларусі

Рассельгаснагляд забараніў ўвозіць у Расію лісце крапівы, саджанцы і насенне раслін, якія ішлі з Беларусі.

Два аўтамабілі спынілі ў Смаленскай вобласці каля мяжы з Беларуссю 10–12 красавіка. 250 кг сушанага лісця крапівы перавозіліся з Мінскай у Свярдлоўскую вобласць РФ, 393 саджанцы і 220 пакетаў насення — у Маскоўскую вобласць.

У абодвух выпадках у перавозчыкаў не было фітасанітарных сертыфікатаў на груз. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Тавар вярнулі ў Беларусь.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!