Расія выдала ў Беларусь 225 чалавек у 2025 годзе

У 2025 годзе Расія выдала ў Беларусь 225 чалавек, якія абвінавачваліся або былі асуджаныя за злачынствы.

Генпракуратура РФ называе некаторых асоб, выдадзеных Беларусі.

Андрэй Драпеза абвінавачваўся ў незаконным збыце рэквізітаў 37 банкаўскіх карт летам 2022 года ў Гомелі і Гомельскай вобласці.

Алег Кіш абвінавачваўся па артыкуле аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. У 2009–2014 гадах мужчына, займаючы пасаду дырэктара фірмы, здзяйсняў незаконныя аперацыі з грашыма дольнікаў пры будаўніцтве шматкватэрнага дома, лічыць следства.

Ірына Новікава абвінавачвалася па артыкуле аб атрыманні хабару. Яе абвінавачвалі ў тым, што, працуючы дырэктарам камбіната школьнага харчавання, атрымала ад 39 падначаленых хабар за папушчэнне і пакрыццё па службе.

Ілья Архіпаў абвінавачваўся ў вырабе і распаўсюджанні ў інтэрнэце парнаграфічных матэрыялаў, незаконным абароце псіхатропных рэчываў і іншых злачынствах.

Беларусь у мінулым годзе выдала Расіі 33 чалавекі, якія знаходзіліся ў вышуку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!