Александр Новак. Скриншот видео
Урад Расіі распаўсюдзіў часовую забарону на экспарт дызельнага паліва на яго вытворцаў. Адпаведная пастанова №854 апублікаваная сёння, 8 ліпеня.
Пра ўвядзенне новых абмежаванняў паведаміў віцэ-прэм’ер Расіі Аляксандр Новак на нарадзе Уладзіміра Пуціна з членамі ўрада.
«Сёння ўвялі забарону на экспарт дызельнага паліва, і гэта дазволіць павялічыць пастаўкі на ўнутраны рынак», — заявіў ён.
Да гэтага забарона, якая дзейнічала з канца студзеня, распаўсюджвалася толькі на кампаніі, якія не з’яўляюцца вытворцамі дызельнага паліва. Цяпер абмежаванні закранаюць і вытворцаў нафтапрадуктаў. У расійскім урадзе заявілі, што рашэнне прынята для падтрымання стабільнай сітуацыі на ўнутраным рынку паліва.
Пры гэтым абмежаванні не распаўсюджваюцца на пастаўкі дызельнага паліва, якія ажыццяўляюцца ў рамках міжнародных міжурадавых пагадненняў.