Фото: Россельхознадзор
У Смаленскай і Пскоўскай абласцях Расіі затрымалі прадукты, якія везлі з Беларусі без дакументаў.
13 чэрвеня ў Смаленскай вобласці супрацоўнікі Рассельгаснагляду спынілі аўтамабіль, які перавозіў 18 тон агуркоў. Аўтамабіль рухаўся з Трасцянца ў Маскву. Падчас праверкі было ўстаноўлена, што даныя ў фітасанітарным сертыфікаце не супадаюць з данымі на маркіроўцы тавару.
Аўтамабіль з грузам вярнулі ў Беларусь. Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Рассельгаснагляд.
У Пскоўскай вобласці затрымалі тры партыі каўбас, сасісак і смятаны (5,5 тоны). Ва ўсіх кіроўцаў адсутнічалі ветэрынарныя суправаджальныя дакументы. У двух выпадках тавар перавозілі без халадзільнікаў. Груз вярнулі ў Беларусь. Кіроўцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.