Расія ноччу атакавала Адэсу. Ёсць загінулыя

Ноччу расійскія беспілотнікі ўдарылі па Адэсе. Як паведамілі ў ДСНС Украіны, ёсць трапленні ў жылыя дамы.

Усяго ў горадзе два чалавекі загінулі, 14 пацярпелі. У адным выпадку ўзнік пажар у 3-павярховым жылым доме. У іншым былі разбураны два 2-павярховыя жылыя дамы. Ратавальнікам удалося эвакуіраваць 20 чалавек. У трэцяй лакацыі загінулі два чалавекі пры трапленні ў 2-павярховы жылы дом.

Ліквідацыя наступстваў працягваецца.

Паводле дадзеных Паветраных сіл ВСУ, ноччу Расія выпусціла па Украіне дзве балістычныя ракеты і 107 беспілотнікаў розных тыпаў. СПА ўдалося нейтралізаваць 96 беспілотнікаў.

Зафіксаваны трапленні дзвюх балістычных ракет і 10 беспілотнікаў у дзевяці лакацыях.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!