Расія не будзе ўдзельнічаць у пасяджэнні Савета міру
Рэдакцыя Reform.news · 12 лютага 2026, 12:52
https://reform.news/be/rasija-ne-budze-dzelnichac-u-pasjadzhjenni-saveta-miru/Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Савета міру, якое чакаецца 19 лютага.
“Расія не будзе прадстаўлена на пасяджэнні Савета міру”, — заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава, перадае ТАСС.
Яна таксама дадала, што расійскі бок працягвае фарміраванне пазіцыі адносна ўдзелу ў Савеце міру.
Учора стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка таксама не паедзе на Савет міру. Замест яго мерапрыемства павінен наведаць міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
