Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» з юбілеем
Рэдакцыя Reform.news · 23 лістапада 2026, 18:00
https://reform.news/be/cihano-skaja-pavinshavala-nashu-nivu-z-jubileem/Святлана Ціханоўская павіншавала рэдакцыю газеты «Наша Ніва» і яе чытачоў са 120-годдзем.
Ціханоўская адзначыла, што выданне размаўляе з рознымі пакаленнямі і аб’ядноўвае беларусаў унутры краіны і за мяжой.
«Віншую ўсю каманду, аўтараў і, вядома, чытачоў з гадавінай заснавання выдання!
Цяжка ўявіць гісторыю Беларусі без «Нашай Нівы». Калісьці яна дапамагала беларусам адкрываць сваю мову і культуру. А сёння гэта сучаснае медыя з мільённай аўдыторыяй, якое знаходзіць новыя фарматы і размаўляе з рознымі пакаленнямі беларусаў.
Дзякуй вам, што нават пасля рэпрэсій, арыштаў журналістаў і вымушанага пераезду рэдакцыя не спыніла працу. Бо сёння нам як ніколі важна не губляць сувязь адно з адным. Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны, абмяркоўвалі адны праблемы, ведалі пра жыццё адно аднаго. Каб нашы дзеці чулі беларускую мову, ведалі сваю гісторыю і не гублялі цікавасці да Беларусі. І вы дапамагаеце ўсё гэта рабіць кожны дзень», — заявіла Ціханоўская.
Яна пажадала выданню больш чытачоў, цікавых праектаў і магчымасці працаваць у Беларусі.
