Расія нанесла ўдар па ліцэі ў Кіеўскай вобласці
Рэдакцыя Reform.news · 25 верасня 2026, 22:33
https://reform.news/be/rasija-nanesla-dar-pa-licjei-kie-skaj-voblasci/Увечары 25 верасня Расія ўдарыла беспілотнікам па Іванкаўскім ліцэі №2 у Вышгарадскім раёне Кіеўскай вобласці. Пасля ўдару ў будынку пачаўся пажар на плошчы 300 кв. м.
У ліцэі вучыцца каля 1100 дзяцей. У момант удару іх у будынку не было. Пацярпелых няма, паведамляе кіраўнік Кіеўскай АВА Цімур Ткачэнка.
На месцы здарэння працуюць пажарныя.


