Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 чалавек. Адпаведную сумесную заяву апублікаваў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Палітычнымі зняволенымі прызнаныя Валянціна Беразіна, Марына Далматава, Сяргей Жукоўскі, Сяргей Заруба, Аляксей Кахановіч, Міхаіл Кароль, Вікторыя Паташкіна, Анатоль Рыбак, Аляксандр Сасноўскі і Антон Целеш.
Праваабаронцы запатрабавалі неадкладна вызваліць гэтых людзей, а таксама ўсіх астатніх палітычных зняволеных, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.
На сёння, паводле даных «Вясны», статус палітычнага зняволенага маюць 868 чалавек.