Спіс «экстрэмістаў» у Беларусі папоўнілі яшчэ 22 чалавекі. Сярод іх — грамадзянін РФ

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 22 чалавекі.

Сярод уключаных у спіс — грамадзянін Расіі 41-гадовы Уладзімір Карчэўны з аграгарадка Шчыткавічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Згодна з інфармацыяй МУС, у дачыненні да яго ўступіў у законную сілу прысуд Гомельскага абласнога суда паводле абвінавачанняў па ч. 1 арт. 369-1 аб дыскрэдытацыі Беларусі, ч. 1 арт. 368 аб абразе Аляксандра Лукашэнкі і ч. 3 арт. 361 (“Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Пазначана, што Карчэўны адбывае пакаранне.

Цяпер у «экстрэмісцкім» спісе 6794 прозвішчы.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!