Работнік “Гродна Азота” скончыў жыццё самагубствам – “Рабочы Рух”

Адзін з намеснікаў начальніка цэха ВЕН ААТ «Гродна Азот» здзейсніў самагубства. Пра гэта паведаміў – “Рабочы Рух”.

Паводле інфармацыі актывістаў, няшчасце адбылося на фоне ўнутранага разбіральніцтва, звязанага з закупкай цэглы пры рамонце печаў спальвання адходаў. Была набыта прадукцыя расійскай вытворчасці. Пасля абрушэння футэроўкі ў печах высветлілася, што матэрыял аказаўся няякасным.

Была праведзена ўнутраная праверка, вынікі якой абмяркоўваліся на планёрцы. Актывісты сцвярджаюць, што на нарадзе “гучалі жорсткія абвінавачанні, пагрозы і спробы знайсці «крайняга».

“Па чутках, апошнімі словамі намесніка начальніка цэха па тэхналогіі Андрэя С. былі: «Я больш гэтага не вытрымаю». У той дзень дадому ён не вярнуўся. Яго цела было знойдзена недалёка ад завода. У загінулага засталіся двое непаўналетніх дзяцей”, – піша “Рабочы Рух”.

Паводле яго інфармацыі, пасля той жа планёркі праблемы са здароўем былі ў іншых адказных работнікаў прадпрыемства: начальніка аддзяленняў і начальніка цэха ВЕН.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!