“БелДжы” за красавік прадаў 3,9 тысячы аўтамабіляў

“БелДжы” за красавік прадаў 3,9 тысячы аўтамабіляў, уключаючы маркі Geely і BelGee. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

Пры гэтым у красавіку было рэалізавана 1,6 тыс. электрамабіляў і гібрыдаў. Найбольш папулярнай мадэллю стала Geely EX2. Усяго былі прададзены больш за 740 машын дадзенай мадэлі. Акрамя таго, прадпрыемства рэалізавала больш за 390 электрамабіляў Geely EX5 і звыш 480 гібрыдных кросовераў BelGee X80 PHEV.

Рост продажаў на прадпрыемстве патлумачылі ў тым ліку паляпшэннем умоў па крэдытных праграмах для пакупкі новых аўтамабіляў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!