ДМК завёў крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты пошлін пры ўвозе парфумерыі

Гродзенская рэгіянальная мытня выкрыла перавозчыка ў спробе ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры.

Як паведамілі ў прэс-службе ДМК, у пункт пропуску “Каменны Лог” прыбыў грузавік DAF. Вадзіцель літоўскага перавозчыка прадставіў дакументы на парфумерыю коштам 3 млн рублёў. Пры гэтым рэальны кошт грузу перавышаў 5 млн рублёў.

“Гэта пацвердзілі як вынікі праведзенай праверкі, так і яшчэ адзін камплект дакументаў, які быў выяўлены пры мытным кантролі”, – гаворыцца ў паведамленні ДМК.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!