Фото: kremlin.ru
Уладзімір Пуцін абвясціў, што ў наступным годзе плануецца правядзенне аператыўных вучэнняў узброеных сіл Расіі і Беларусі «Шчыт Саюза — 2027». Гэта прагучала падчас сённяшняй сумеснай трэніроўкі баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння вайсковымі часцямі.
“Безумоўна, будзем павышаць баявую гатоўнасць іншых відаў і родаў войскаў, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы з улікам досведу спецыяльнай ваеннай аперацыі, у тым ліку сёлета на сумесных трэніроўках і манеўрах.
Сярод іх вылучу вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2026» на расійскай тэрыторыі і міратворчых сіл АДКБ «Непарушнае братэрства-2026» на тэрыторыі Беларусі”, — заявіў ён.
“Акрамя таго, у наступным годзе плануем правесці аператыўныя вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Шчыт Саюза – 2027». Такія сістэмныя і паслядоўныя крокі неабходныя для ўмацавання абараназдольнасці нашых краін, для надзейнай абароны грамадзян Расіі і Беларусі ад патэнцыйных пагроз з усіх напрамкаў”, — прыводзіць яго словы прэс-служба Крамля.