Reform.news

Прычына пажару ў гродзенскай бальніцы — падпал матраца ў псіхіятрычным аддзяленні

Рэдакцыя Reform.news · 20 ліпеня 2026, 17:38

https://reform.news/be/prychyna-pazharu-grodzenskaj-balnicy-padpal-matraca-psihijatrychnym-addzjalenni/

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да пацыента Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра. Паводле версіі следства, ён падпаліў матрац у палаце, што выклікала пажар у бальніцы.

Пажар у клінічным цэнтры «Псіхіятрыя-наркалогія» на вуліцы Абухова ў Гродне адбыўся каля 3-й гадзіны ночы 19 ліпеня. Узгаранне пачалося ў адной з палат псіхіятрычнага аддзялення.

З будынка былі эвакуяваныя 254 чалавекі, у тым ліку 10 дзяцей. З небяспечнай зоны ратавальнікі вывелі шэсць пацыентаў. Пазней іх шпіталізавалі з апёкамі цела, дыхальных шляхоў, галавы, верхніх і ніжніх канечнасцяў (ад 20% да 40%). Яны знаходзяцца ў стабільна цяжкім стане.

Устаноўлена, што пажар пачаўся пасля таго, як адзін з пацыентаў падпаліў у палаце матрац, меркавана, запалкамі. Полымя хутка распаўсюдзілася і выклікала моцнае задымленне памяшкання.

У дачыненні да пацыента ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне чужой маёмасці, учыненыя агульнанебяспечным спосабам).

Рэклама

Пакінуць адказ