У Беларусі прывялі ў гатоўнасць падраздзяленне сіл неадкладнага рэагавання
Рэдакцыя Reform.news · 19 кастрычніка 2026, 14:30
https://reform.news/be/u-belarusi-pryvjali-gato-nasc-padrazdzjalenne-sil-neadkladnaga-rjeagavannja/У Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці. На гэты раз распараджэнне атрымала адно з падраздзяленняў сіл неадкладнага рэагавання 38-й брыгады.
Як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны, распараджэнне камандзіру брыгады Валерыю Булыгу уручана прадстаўніком дзяржсакратарыята Савета бяспекі.
“Падчас праверкі будуць праведзены кантрольныя заняткі па тактычнай, агнявой, фізічнай падрыхтоўцы”, – гаворыцца ў паведамленні ведамства.