Фото: president.uz
Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў наведае Беларусь з афіцыйным візітам 8–9 ліпеня. Візіт адбудзецца па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі.
Праграмай візіту прадугледжаны перамовы на найвышэйшым узроўні для абмеркавання «далейшага пашырэння ўзбекска-беларускіх адносін і шматпланавага партнёрства».
«У цэнтры ўвагі — пытанні нарошчвання ўзаемнага тавараабароту, паглыблення кааперацыі ў сферы сельскай гаспадаркі, машынабудавання, фармацэўтыкі, лёгкай, харчовай і іншых галін прамысловасці. Асобная ўвага будзе нададзена пашырэнню праграм культурна-гуманітарнага абмену», — паведамляе прэс-служба ўзбекскага прэзідэнта.
Нагадаем, 6 ліпеня ў Мінску адкрыўся III Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.