Photo by Milad Fakurian on Unsplash
Беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі заяву аб прызнанні палітвязнямі Аляксея Ісаева, Максіма Дудоргі, Сяргея Васюкевіча, Аляксея Шыловіча, Віталя Выпражкіна, Аляксандра Нядведскага, Уладзіміра Джараева, Сяргея Літвінкі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яны былі ўзятыя пад варту або асуджаныя да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фарміраваннямі».
Праваабаронцы заклікаюць вызваліць названых асоб, а таксама ўсіх астатніх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі, гаворыцца ў заяве, апублікаванай праваабарончым цэнтрам «Вясна».