Цэны на золата працягваюць імклівы рост

Цэны на золата працягваюць імклівы рост. Сёння раніцай лютаўскі ф’ючарс на амерыканскай біржы падаражэў да 5271,7 долара за унцыю, а ўдзень спотавая цана ўстанавіла рэкорд у 5311,31 долара за унцыю.

Літаральна некалькі дзён таму золата пераадолела адзнаку ў 5000 долараў за унцыю.

Як піша Reuters, рост цэн на золата працягваецца на фоне рынкавай нявызначанасці. Дадатковым фактарам сёння стала аслабленне амерыканскага долара, курс якога апусціўся да 4-гадовага мінімуму.

Агенцтва адзначае, што аналітыкі Deutsche Bank лічаць магчымым падаражанне золата ў гэтым годзе да 6000 долараў за унцыю.

Нагадаем, у мінулым годзе золата забяспечыла больш за палову прыросту беларускіх золатавалютных рэзерваў. Верагодна, у гэтым годзе гэтая тэндэнцыя захаваецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!