Скриншот видео
На літоўска-беларускай мяжы ў Варэнскім раёне заўважылі сям’ю з 12 дзікіх кабаноў. Відэа апублікавала Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Кабаны падышлі да агароджы і, не знайшоўшы выхаду на тэрыторыю Беларусі, прабеглі ўздоўж плота каля 300 метраў і зніклі ў лесе на тэрыторыі Літвы.