МАЗ зрабіў першую пастаўку сярэднетанажных грузавікоў ТАРГО 8

МАЗ адправіў першую невялікую партыю сярэднетанажных грузавікоў ТАРГО 8. Іх набыло ААТ «Птицефабрика Городок».

Аўтамабіль быў упершыню прадстаўлены на выставе ў Маскве ў маі 2026 года. Затым яго дэманстравалі на «Белагра», дзе было атрымана каля сотні заявак на навінку.

МАЗ-365120 (АРГО 8) — аўтамабіль з палепшанай агрэгатнай базай і сучаснай эрганамічнай кабінай. Тэхніка абсталяваная ізатэрмічным кузавам «Купава» і мае грузападымальнасць 3650 кг.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!