Прапанова валюты ў Беларусі ў жніўні перавысіла попыт на 400 млн долараў. Гэта вынікае са свежых даных Нацбанка. Па выніках васьмі месяцаў прафіцыт прапановы склаў ужо амаль 1,7 млрд долараў.
У жніўні абарот валютнага рынку склаў 11,57 млрд долараў, што прыкметна менш, чым у чэрвені-ліпені, калі ён перавышаў 14 млрд долараў. У параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года ён вырас на 7,9%.
Насельніцтва ў жніўні купіла валюты на 1,18 млрд долараў, а прадало — на 1,46 млрд долараў, забяспечыўшы чыстую прапанову ў 274 млн долараў.
Банкі ў мінулым месяцы купілі валюты на 6,19 млрд долараў, а прадалі — на 6,29 млрд долараў. У выніку яны выступілі чыстымі прадаўцамі ў памеры 96,6 млн долараў.
Нерэзідэнты ў жніўні купілі валюту на 230,9 млн долараў, а прадалі — на 449,8 млн долараў. Чыстая прапанова з іх боку склала 218,9 млн долараў.
Беларускія суб’екты гаспадарання за мінулы месяц купілі валюты на 3,28 млрд долараў, а прадалі — на 3,09 млрд долараў. Чысты попыт з іх боку склаў 190 млн долараў.
Абарот валютнага рынку па выніках васьмі месяцаў склаў 101,6 млрд долараў, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года на 20,9%.
Насельніцтва ў студзені-жніўні купіла валюты на 9,15 млрд долараў, а прадало — на 10,76 млрд долараў, забяспечыўшы чыстую прапанову ў 1,61 млрд долараў.
Банкі за той жа перыяд купілі валюты на 53,52 млрд долараў, а прадалі — на 53,51 млрд долараў. Чысты попыт з іх боку склаў 9,8 млн долараў.
Нерэзідэнты за восем месяцаў купілі валюты на 2,19 млрд долараў, а прадалі — на 3,18 млрд долараў. Яны забяспечылі чыстую прапанову ў памеры 991,5 млн долараў.
Беларускія суб’екты гаспадарання з пачатку года купілі валюты на 29,67 млрд долараў, а прадалі — на 28,77 млрд долараў. Чысты попыт з іх боку склаў 895,3 млн долараў.
