Праграмы «Белгазпрамбанка» выдалілі з App Store

Праграмы «Белгазпрамбанка» выдалілі з App Store. Пра гэта паведамілі ў банку.

“Па прычынах, якія не залежаць ад Белгазпрамбанка, нашы мабільныя праграмы DailyFin, BGPB mobile і BGPB Business сталі недаступнымі для спампоўвання ў AppStore”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Раней усталяваныя праграмы працягваюць працаваць. Рэкамендуецца іх не выдаляць, бо пасля гэтага будзе немагчыма аднавіць. Таксама адзначаецца, што push-паведамленні перастануць паступаць на прылады. Каманда банка працуе над аператыўным вырашэннем дадзенай сітуацыі.

Раней з App Store былі выдаленыя праграмы «Альфа-Банка».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!