Праезд пад пуцямі каля станцыі “Сцяпянка” ў Мінску закрыюць на паўгода
Рэдакцыя Reform.news · 13 жніўня 2026, 07:25
https://reform.news/be/praezd-pad-pucjami-kalja-stancyi-scjapjanka-minsku-zakryjuc-na-pa-goda/У Мінску на паўгода закрыюць праезд пад чыгуначнымі пуцямі каля станцыі “Сцяпянка”. Рашэнне Мінгарвыканкама №3345 ад 6 жніўня сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
“Уводзіцца часовая забарона руху транспартных сродкаў і самаходных машын па вул. Падлеснай пад чыгуначным пуцём каля станцыі «Сцяпянка» з 20 жніўня 2026 г. па 20 лютага 2027 г.”, – гаворыцца ў рашэнні.
