Праект «Хачу жыць» (яго вядзе ГУР МА Украіны) апублікаваў спіс вызваленых беларускіх грамадзян. У цяперашні час яны знаходзяцца ў бяспецы на тэрыторыі Украіны.
“Усе яны, як вольныя людзі, па ўласным жаданні змогуць як застацца ва Украіне, так і ў найкарацейшыя тэрміны быць перамешчаны ў Польшчу, Літву або іншыя еўрапейскія краіны, дзе ў многіх пражываюць іх сем’і і блізкія”, — адзначаецца ў паведамленні.