У ГУР МА Украіны абверглі словы Эйсмант пра абмен палітвязняў на «параненых расіян»

Праект «Хачу жыць», які створаны ГУР МА Украіны, абверг словы прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант пра тое, што беларускіх палітвязняў нібыта абмянялі на «параненых расіян і палонных беларусаў».

«Асобна падкрэсліваем, што гаворка не ідзе пра абмен на ваеннапалонных расіян і беларусаў. Расійскі бок не выконвае, у тым ліку, і Стамбульскія дамоўленасці ў частцы першачарговага вяртання параненых і хворых ваеннапалонных, у сувязі з чым яны працягваюць знаходзіцца ва Украіне.

Акрамя таго, Расія не праяўляе ніякай цікавасці да вяртання з палону замежных грамадзян, якія ваявалі на яе баку і трапілі ў палон», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!