Маск падумвае прадаць кітайскі бізнес Tesla

Мільярдэр Ілан Маск разглядае магчымасць прадаць кітайскі бізнес вытворцы электрамабіляў Tesla. Пра гэта піша The Wall Street Journal.

Паводле інфармацыі крыніц выдання, Маск даручыў менеджменту арганізаваць працу кампаніі такім чынам, каб можна было лёгка вылучыць кітайскае падраздзяленне. Таксама разглядаецца варыянт яго продажу.

Выданне адзначае, што Маск разглядае такія варыянты, каб застрахавацца ад рызык росту геапалітычнай напружанасці паміж ЗША і КНР. Таксама падобныя крокі могуць быць падрыхтоўкай да зліцця Tesla і SpaceX, пра якое ўжо казаў Маск.

Раней SpaceX правяла рэкорднае першаснае размяшчэнне акцый.

Патэнцыйнае зліццё вытворцы электракараў і аэракасмічнай кампаніі можа выклікаць пытанні і ў Пекіне. SpaceX таксама з’яўляецца буйным абаронным падрадчыкам у ЗША.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!