Фото: gov.pl
У Падляскім ваяводстве польскія памежнікі і мытнікі знайшлі ў аўтамабілі 42 кг мефедрону. Вадзіцель адмовіўся даваць тлумачэнні.
26 студзеня супрацоўнікі мытні і памежнай службы праверылі легкавы аўтамабіль на беларускіх нумарах. Падчас паглыбленага дагляду ў тайніку ў пярэдняй колавай арцы знайшлі 40 пакетаў з крышталічным рэчывам. Экспертыза паказала, што гэта мефедрон, паведамляе Нацыянальная падаткова-мытная адміністрацыя Польшчы.
Усяго было канфіскавана 42 кг мефедрону. Яго рынкавая вартасць ацэньваецца ў 2,5 млн злотых (каля 700 тысяч долараў). Кіроўца аўтамабіля, 29-гадовы грамадзянін Польшчы, адмовіўся нешта тлумачыць. Яго ўзялі пад варту на 3 месяцы.