Польскія памежнікі затрымалі беларуса са 111 кг гашышу

Польскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, у грузавіку якога было выяўлена 111 кг гашышу.

Як паведамілі ў Памежнай ахове, транспартны сродак спынілі паблізу мяжы з Літвой для агляду. Паводле дакументаў грузавік перавозіў запасныя часткі для машын. Ім кіраваў грамадзянін Беларусі.

Грузавік адправілі на сканер, а затым старанна абшукалі. У ім былі выяўлены 275 упаковак з гашышам. Кошт партыі ацэньваецца ў 5,7 млн злотых (каля 1,5 млн долараў).

Затрыманаму прад’яўлена абвінавачанне ў перавозцы наркотыкаў у буйным памеры. Рашэннем суда ён арыштаваны на 3 месяцы.

Фота: Straż Graniczna
Фота: Straż Graniczna
Фота: Straż Graniczna
Фота: Straż Graniczna
Фота: Straż Graniczna
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!