Польскае каталіцкае выданне прызнана «экстрэмісцкім» у Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 21 жніўня 2026, 19:03
https://reform.news/be/polskae-katalickae-vydanne-pryznana-jekstrjemisckim-u-belarusi/Польскае каталіцкае выданне Gość Niedzielny прызнана «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі. Рашэнне аб гэтым прыняў суд Ленінскага раёна Гродна. У адпаведны спіс Мінінфарма трапілі сайт і акаўнты выдання ў Instagram, Facebook і YouTube.
«Экстрэмісцкімі» таксама прызнаны:
- тэлеграм-канал «Говорит Витебск»,
- тэлеграм-боты «Ананімны зварот да адміну чату :)», «Бот дыяспары ў Кракаве», «ГУЛАГ».
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
